Абласны клуб нацыянальных культур “Садружнасць”

Брэсцкі абласны клуб нацыянальных культур “Садружнасць” быў створаны ў 2011 годзе на базе дзяржаўнай установы культуры “Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр”. За дасягнутыя поспехі ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці, адпаведны мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, актыўную канцэртную, выставачную дзейнасць у красавіку 2016 года клубу прысвоена найменне “народны”.

У яго склад уваходзяць прадстаўнікі нацыянальных грамадскіх аб’яднанняў, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць на тэрыторыі Брэсцкай вобласці: “Украінскі навукова-педагагічны саюз “Берагіня”, “Польска Мацеж Школьна”, Брэсцкае гарадское грамадска-этнаграфічнае аб’яднанне “Каралінка”, абласное аддзяленне “Міжнародны кангрэс азербайджанскіх абшчын”, “Рускае таварыства”, “Брэсцкае абласное яўрэйскае аб’яднанне “Алія”.

Мэтамі і задачамі клуба з’яўляюцца: садзейнічанне ў гарманізацыі міжнацыянальных зносін,умацаваннеідэйталерантнасці,гуманізмуіўзаемапавагі, каардынацыядзейнасці нацыянальныхсупольнасцей ўсферыкультуры,вывучэннеіпапулярызацыялепшыхузораў паэтычнага,музычнага,танцавальнага,дэкаратыўна-прыкладногамастацтварозных нацыянальнасцей,адраджэнне і захоўванне нацыянальныя традыцыі,пошуксамабытных таленавітых аматараўмастацкайтворчасці.

Удзельнікі клуба ладзяць канцэрты, нацыянальныя святы, фестывалі, выставы, конкурсы. Традыцыйна прымаюць удзел у Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур у г.Гродна.

Абласное аддзяленне “Міжнародны кангрэс азербайджанскіх абшчын” штогод праводзіць святочную праграму “Наўруз-байрам”, “Брэсцкае абласное яўрэйскае аб’яднанне “Алія”, штогод арганізоўвае маштабнае мерапрыемства пад час правядзення свята Ханука, грамадскае аб’яднанне “Польска Мацеж Школьна” ладзіць свята польскай песні, “Украінскі навукова-педагагічны саюз “Берагіня” – “Украінскія калядкі”, грамадскае аб’яднанне “Рускае таварыства” – Дзень славянскага пісьменства. Кожны год клуб арганізоўвае святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню паэзіі “Паэтычны вянок Брэсчыны”.

Кіраўнік клуба Гурынчук Галіна Іванаўна. За асабісты ўклад у развіццё міжнацыянальных адносін, захаванне і прапаганду духоўнай гісторыка-культурнай нацыянальнай спадчыны ўзнагароджана Ганаровай граматай упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Л.П.Гуляка (г.Мінск, 2014 год).