Майстры вобласці

Абласны клуб майстроў народнай творчасці "Скарб" быў створаны ў 2001 годзе пры Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры . Ён аб'яднаў лепшых творцаў народнага мастацтва з розных куткоў Брэсцкай вобласці. Членамі клуба сталі майстры розных жанраў народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: салома і лозапляценню, разьбы па дрэве, ганчарству і керамікі, ткацтву і вышыўкі і многіх іншых. Галоўнай мэтай стварэння клуба стала аб'яднанне аднадумцаў, а таксама захаванне, прапаганда, папулярызацыя і адражэнне народнага мастацтва. За час існавання клуба была праведзена вялікая праца: наладжаны шэраг выстаў і майстар-класаў па аднаўленню рэдкіх, знікаючых рамёстваў, праведзены з удзелам членаў "Скарба" шматлікія семінары і канферэнцыі. Але найбольш цікавым і карысным стаў праект перасоўнай выставы “Вандроўкі па Палессі”, які распачаўся ў красавіку 2007 года і доўжыўся да студзеня 2010 года. Наведаць выставу змаглі прыхільнікі народнага мастацтва амаль ва ўсіх мястэчках Берасцейшчыны: Пружанах, Кобрыне, Бярозе, Івацэвічах,Камянцы, Драгічыне, Іванаве, Пінску, Ганцавічах. Закончыла сваю дзейнасць перасоўная выстава на польскім Падляшшы.

У 2016 годзе абласны клуб майстроў народнай творчасці адзначыў сваё 15-годдзе пад час выставы “У пошуках спрадвечнага-2”.

Удзельнікі клуба “Скарб”:

  1. Логвін Васіль Іванавіч (1952), Народны Майстар Беларусі, член БСМНТ, г.Брэст, ганчар
  2. Крывіцкая Наталля Эдуардаўна (1956), г.Брэст, кераміка
  3. Марчук Марына Уладзіміраўна (1968), член БСМНТ, г.Брэст, пісанкі
  4. Марчук Валерый Іванавіч (1964), член БСМНТ, г.Брэст, кераміка
  5. Панасюк Святлана Серафімаўна (1960), г.Брэст, бісерапляценне
  6. Чыквін Уладзімір Мікалаевіч (1959), Народны Майстар Беларусі, член БСМНТ, г.Кобрын, разьбяр
  7. Туркоў Анатоль Савельевіч (1949), Народны Майстар Беларусі, член БСМНТ, г.Камянец, разьбяр
  8. Кулецкая Марыя Мікалаеўна (1950), Народны Майстар Беларусі, член БСМНТ, г.Пружаны, роспіс па шкле
  9. Лазерка Аляксандр Альбертавіч (1964), Брэсцкі р-н, разьбяр
  10. Грыцук Надзея Анатольеўна (1942), Народны Майстар Беларусі, Каменецкі р-н, ткацтва
  11. Юркевіч Сяргей Сяргеевіч (1947), Бярозаўскі р-н, разьбяр
  12. Савіч Васіль Максімавіч (1947), Лунінецкі р-н, гліняная цацка
  13. Глевацкая Наталля Александровна (1960), г.Брест, валянне
  14. Шапялевіч Віталь (1976), член БСМНТ, г.Ганцавічы, ганчарства
  15. Краўчынская Марыя Іванаўна (1951), Народны Майстар Беларусі, Камянецкі р-н, ткацтва
  16. Баніфацьева Марына Іванаўна (1981), г.Кобрын, машынная вышыўка 
  17. Ярмоцык Наталля Леанідаўна (1963), Народны Майстар Беларусі, член БСМНТ, г.Бяроза, саломапляцення
  18. Зданевіч Таццяна Мікалаеўна (1972), Народны Майстар Беларусі, член БСМНТ, г.Бяроза, пляценне паясоў
  19. Гладкоўская Таццяна Васільеўна (1951), г.Брэст, саломапляценне 
  20. Манцэвіч Валерый Васільевіч (1982), г.Драгічын, разьбяр
  21. Муха Марыя Іванаўна (1958), г.Ганцавічы, член БСМНТ, вышыўка
  22. Казак Ніна Мікалаеўна (1959), Ганцавіцкі раён, Народны Майстар Беларусі, ткацтва

 

Кіраўнік клуба – Ларыса Быцко