Міжнародны пленэр ганчароў

Міжнародныя пленэры ганчароў праводзяцца з 2008 года раз у два гады ў вёсцы Гарадная Столінскага раёна, дзе з XV века не прыпынялася круціцца ганчарнае кола.

У Міжнародным пленэры ганчароў прымаюць удзел майстры керамікі, якія валодаюць тэхналагічнымі і мастацкімі прыёмамі вырабу дробнай пластыкі і ганчарства.

Пад час пленэраў праводзяцца конкурсы, майстар-класы, абпалы посуду ў розных тэхналогіях, творчыя сустрэчы, знаёмства і ўшанаванне патомных ганчароў вёскі Гарадная. Фіналам Міжнароднага культурнага форуму з’яўляецца правядзенне кірмашу рамёстваў “Гараднянскі кірмаш”, які збірае не толькі творцаў “гліны і агню”, але і майстроў традыцыйных промыслаў і рамёстваў.