
Абласны фестываль аматарскага тэатральнага мастацтва «Тэатральнае Палессе» праводзіцца раз у тры гады з 1996 года.
З 2008 года гэты фестываль знайшоў сваю прапіску на Івацэвіцкай зямлі. На працягу фестывальных дзён звыш 20 лепшых тэатральных калектыва вобласці прадстаўляюць свае работы на суд кампетэнтнага журы і гледачоў. Пасля прагляду ўсіх спектакляў журы вызначае пераможцаў.