«Грай, гармонік! Звіні, прыпеўка!»

     

 

Абласныя святы-конкурсы гарманістаў і выканаўцаў прыпевак «Грай, гармонік! Звіні, прыпеўка!» 

Абласныя святы сямейнай творчасці «Пад дахам дома твайго» і свята аматарства «Захапленні на любы густ».

У в.Парэчча Пінскага раёна знайшло прапіску абласное свята-конкурс гарманістаў і выканаўцаў прыпевак «Грай, гармонік! Звіні, прыпеўка!». Свята-конкурс праводзяцца адзін раз у тры гады з першай паловы 90-х гадоў.

У межах мерапрыемства традыцыйна праводзіцца  абласныя святы сямейнай творчасці «Пад дахам дома твайго» і свята аматарства «Захапленні на любы густ».

У праграме свята выступленнні інструментальных калектываў, ансамбляў гарманістаў, асобных выканаўцаў на гармоніку і іншых інструментах, якія бытуюць у рэгіёне, конкурсы прыпевачнікаў, сямейных калектываў, выстаўкі дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва, выстава-дэгустацыя нацыянальнай кухні, творчасці сямейных аматарскіх клубаў і аб’яднанняў, конкурс на лепшае афармленне сядзіб і падворкаў в. Парэчча.