“Рух зямлі”

3 мая 2016 года ў абласным грамадска-культурным цэнтры адбыўся чарговы канцэрт з цыкла “Рух зямлі”.

         Народны фальклорны гурт “Орліца” з в.Навіцкавічы Камянецкага раёна пазнаёміў гледачоў з традыцыямі святкавання Вялікадня ў сваёй вёсцы, бо мерапрыемства праходзіла менавіта ў Вялікодны тыдзень. Усе даведваліся, як у Камянецкім раёне фарбавалі яйкі, як хадзілі ў валачобнікі, якія спявалі песні, у якія гульні гулялі. Пра ўсё гэта вельмі цікава, эмацыянальна распавялі артысты-аматары. У другой частцы канцэрта нашы госці з Польскага Падляшша, фальклорны гурт “Жэмэрва” (Студзіводы, г.Бельск-Падляшскі), таксама пазнаёмілі гледачоў са сваімі традыцыямі святкавання Вялікадня. Публіка даведалася, што веснавыя песні на Падляшшы называюцца огулькамі, што па Падляшскім вёскам таксама, як і на Беларусі, ходзяць валачобнікі. Лічылася вельмі важным, каб валачобнікі завіталі ў кожную хату, павіншавалі гаспадароў і тыя наўзаем шчыра пачаставалі гасцей.

         Цудоўная атмасфера панавала пад час канцэрта, але лепш пра гэта даведацца можна з нашага фотарэпартажу.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *