V Міжнародны пленэр ганчароў

З 25 ліпеня па 2 жніўня 2016 года ў в.Гарадная Столінскага р-на адбыўся V Міжнародны пленэр ганчароў. Пленэр сабраў 30 майстроў з шасці краін свету: Літвы, Польшчы, Украіны, Арменіі, Расіі і Беларусі. Гэты, юбілейны, пленэр быў прысвечаны патомным ганчарам вёскі, якіх, на жаль, з кожным разам становіцца ўсё менш. На адкрыццё пленэра завітаў намеснік Міністра культуры Васіль Мячаслававіч Чэрнік, які зачытаў удзельнікам пленэра Прывітальны ліст ад Міністра культуры Барыса Святлова.

Вечарам у мясцовым клубе адбыўся вечар-успамін, прысвечаны патомным ганчарам. Разам з гасцямі з іншых краін узгадалі зыйшоўшых у іншы свет ганчароў, павіталі майстроў, якія яшчэ з намі. Шмат было прадэманстравана фрагментаў відэазапісаў з архіваў Цэнтра ганчарства. Упрыгожылі вечарыну дзіцячыя фальклорныя калектывы з вёсак Мачуль і Рамель.

На працягу наступных чатырох дзён было шмат працы і творчасці і ганчарнае кола не пераставала круціцца. Выніковым мерапрыемствам стала традыцыйнае свята “Гараднянскі кірмаш”, дзе былі прадстаўлены не толькі творы ўдзельнікаў Міжнароднага пленэру ганчароў, але і майстроў і ганчароў з Брэсцкай вобласці.

Цікавай і насычанай была экскурсійная праграма пленэра.

----------------------------------------------------------------

Не боги горшки обжигают, или Второе рождение гончарства в Городной .

          ПЛЕНЭР У ГАРАДНОЙ (Відэа)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *