Пленэр разьбяроў

З 18 па 24 верасня ў вёсцы Малыя Сяхновічы Жабінкаўскага раёна на падворку раённага гісторыка-краязнаўчага музея адбыўся XIII абласны пленэр манументальнай скульптуры, прысвечаны 270-годдзю з Дня нараджэння нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і ЗША Тадэвушу Касцюшка.

 

 

У пленэры ўзялі ўдзел майстры-разьбяры з розных куткоў Беларусі: Народны майстар Рэспублікі Беларусь з горада Камянец Анатоль Туркоў, разьбяр з горада Драгічына Валерый Манцэвіч, член БСМНТ Мікалай Скляр з горада Гродна, майстар-разьбяр з горада Івянец Мінскай вобласці Мікола Задрэйка, разьбяр Сяргей Козел з горада Баранавічы, разьбяр з вёскі Вістычы Брэсцкага раёна Аляксандр Лазерка. Разьбяры стварылі скульптурную кампазіцыю, асноўнымі героямі якой сталі Тадэвуш Касцюшка і яго ўлюбёная Людвіка, а таксама персанажы эпохі Касцюшкі (касіянер, стралок, паўстанец).
Спадзяемся, што скульптурная кампазіцыя, выкананая таленавітымі майстрамі, будзе прыцягваць наведвальнікаў у невялікую вёсачку!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *