“Апошнія еўрапейскія бортнікі, якіх я сустрэў”

Фотавыстава Кшыштафа Хэйке

“Апошнія еўрапейскія бортнікі, якіх я сустрэў”

21 красавіка 2017 года ў выставачнай зале ДзУК “Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр” адбылося адкрыццё фотавыставы “Апошнія бортнікі Еўропы, якіх я сустрэў”, у якой Кшыштаф Хэйке – аўтар гэтай выставы, ажыўляе бортніцтва – старажытны промысел, бытаваўшы як сярод беларусаў, так і сярод заходніх і паўднёвых славян-суседзяў.

Вялікафарматныя фотаздымкі, прылады працы бортніка – свярдзёлак, скобля, цясла, лопацень і др., сапраўдная старая борць, якую напярэдадні выставы знайшлі ў лесе і дапамаглі транспартыраваць для прагляду, усё разам склала даволі цікавую экспазіцыйную калекцыю.

 

Кшыштаф Хэйке – фатограф, прафесар кінамастацтваў, выкладчык на факультэце рэжысуры і аператарскага мастацтва вышэйшай дзяржаўнай школы кінематографа ў г. Лодзь, вандроўнік і альпініст, вельмі захапіўся тэмай бортніцтва, прысвяціўшы ёй апошнія чатырнаццаць год свайго жыцця. Выстава стала вынікам шматгадовых назіранняў і даследванняў з выкарыстаннем сучасных тэхналогій бясшкодных для насякомых (аб’ектывы эндаскапічных і інфрачырвоных камер), вывучэннем старых кніг па бортніцтву пачатка ХVІІ стагоддзя, знаёмствам з многімі старымі бортнікамі Беларусі, Польшчы, Літвы і Украіны, якія дажылі ў нішы ўласнай прафесіі, дзякуючы сваёй ізаляціі ад цівілізацыі.

У 2016 годзе Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча ўнесла бортніцтва ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Зараз Кшыштаф Хейке сумесна з Бортніцкім братэрствам (Польшча) і беларускімі бортнікамі скіроўвае намаганні на ўнёсак бортніцтва ў Спіс шэдэўраў вуснай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва ЮНЕСКА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *