БЕЛАРУСЬ НА ДАЛОНІ

Афиша

16.06.2017 г. у выставачнай зале ДзУК “Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр” (вул. Савецкая, 54) у 16.00 адбудзецца адкрыццё фотавыставы “Беларусь на далоні”.

На выставе будзе прадстаўлена больш за дзевяноста фотатвораў, выкананых дваццацю аўтарамі. Творы аб’яднаны адной тэмай – спробай паказаць праз оптыку аб’ектыва прыгажосць Беларусі, і давесці да гледача тое, як фотавыява можа зрабіць нешта высокамастацкае.

Фотавыстава “Беларусь на далоні” – мастацкі праект, які дэманструе аўтарскі погляд фатографа на тэму яскравых момантаў, якія захавалі мімалётныя і незваротныя “залатыя” хвіліны часу, таму што фатограф-мастак здолеў зафіксаваць вырашальны момант паўсядзённага жыцця.

Фатаграфія – адзін з асноўных кампанентаў медыяпрасторы і самая распаўсюджаная крыніца візуальнай інфармацыі. Развіццё тэхналогій і попыт на фотавыявы робяць прафесію фотамастака, з аднаго боку, усё больш папулярнай, з іншага – дадаюць ёй пэўнай асаблівасці. Хуткасць перадавання інфармацыі, яе даступнасць ператвараюць сённяшні свет у адзін дасканала візуалізаваны ландшафт, у якім чалавек з фотакамерай займае далёка не апошняе месца. Тое, што мы бачым напрыканцы працы фотамастака, шмат у чым залежыць ад яго прафесіяналізму, а таксама творчага падыходу і асаблівага погляду на рэчы. Мастацкі фотаздымак, тым і адрозніваецца ад рэпартажнага (які холадна і дакументальна фіксуе падзеі, людзей, з’явы прыроды і г.д.), што дазваляе раскрыць патаемнае і асаблівае ў звыклым і абыдзенным.

Выстава працягнецца да 3 ліпеня 2017 года.

Запрашаем усіх жадаючых наведаць нашу выставачную залу!

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *