Забаўлянкі

Абласны конкурс вядучых гульнявых праграм “Берасцейскія забаўлянкі”

             6-7 верасня, падчас святкавання 1000-годдзя Брэста, на  пляцоўках горада адбудуцца  мерапрыемствы абласнога агляду-конкурсу  вядучых гульнявых праграм “Берасцейсія забаўлянкі”. Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца ўпраўленне культуры Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта і ДзУК  “Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр”.

                     На  абласном свяце гульні будзе прадстаўлена 16 сюжэтных гульнявых праграм для дзяцей і дарослых.

                    У Вас будзе магчымасць разам з казачнымі героямі адправіцца ў цікавае падарожжа на пошук скарбаў, пабываць на Багачовым фэсце, згуляць у колішнія гульні, патанчыць у вясёлым карагодзе і атрымаць на памяць сувенір.

                 Запрашаем Вас правесці з намі  час і  адчыніць дзверы ў дзівосны

 свет народных гульнёвых традыцый:

 

6 верасня з 14.00 да 18:30             на пляцоўцы “Выставачная зала”

ДзУК  “Брэсцкі абласны грамадска культурны цэнтр

                    (вул. Савецкая. 31);

 

7 верасня з 10.00 да 14.00                     на пляцоўцы каля  помніка

                                                                   “1000-годдзе Брэста”.

 

Будзем рады бачыць кожнага жыхара і госця Брэста ў гэтыя святочныя дні на нашых гульнявых пляцоўках!