БАСАВЕЦ Аўрам Мікалаевіч

БАСАВЕЦ Аўрам Мікалаевіч

БАСАВЕЦ Аўрам Мікалаевіч
1934 г.н
Гарадная Столінскага раёна Брэсцкай вобласці

Аўрам Мікалаевіч нарадзіўся ў Гарадной Столінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і ганчара. Змалку хлопчык назіраў за працай бацькі і дапамагаў яму рыхтаваць гліну і абпальваць гаршкі. А калі бацька адпачываў, хлопчык садзіўся за ганчарны круг і спрабаваў і сам выкруціць гаршчок. Так і навучыўся рамяству ад бацькі. Калі стварылі калгас у Гарадной, бацька не стаў калгаснікам і таму лічыўся аднаасобнікам. Сям’я выжывала за кошт гаршкоў. Калі хлопец падрос і ажаніўся, ён сур’ёзна заняўся ганчарнай справай, якая ратавала сям’ю ад галечы.
Працаваў на Пінскай фабрыцы мастацкіх вырабаў у якасці ганчара-надомніка, на Кобрынскім камбінаце будматэрыялаў у ганчарным цэху.
З адкрыццём Цэнтра ганчарства ў Гарадной (2003) уладкаваўся на працу ў якасці кіраўніка гуртка «Юны ганчар», дзе адпрацаваў 12 гадоў да заслужанага адпачынку.

Памёр майстар у 2020 годзе.