Выцінанка

Мастацтва выцінанкі Брэсцкай вобласці

Бялёсымі карункамі, празрыстай павуцінкаю
Аплецены абразок у маленьечкай хацінцы.
А ў хацінцы той жыла сціплая жанчынка,
Выразала аб жыцці светлыя хвілінкі…

Выцінанка – свайго роду асобны напрамак мастацтва, якое перарасло
з няхітрага хатняга аздаблення, простай фіранкі на акенцы ў сапраўдныя
творы, тэматычныя вобразы са сваімі непаўторнымі сюжэтнымі лініямі,
якія нярэдка адлюстроўваюць чалавечае жыццё, яго светапогляд, святы
народнага і царкоўнага календара.

Мастацтва выцінанкі фарміруе пачуццё ідэнтычнасці, выконвае
функцыю трансляцыі традыцый, садзейнічае павазе да культурнай разнастайнасці творчасці чалавека.
Найбуйнейшае адраджэнне выцінанкі на Брэстчыне пачалося ў пачат-
ку 2000-х гадоў, калі берасцейскі майстар выцінанкі Святлана Вяль правяла шэраг майстар-класаў для работнікаў
культуры вобласці, пасля чаго сцены ўстаноў культуры, а затым і вокны дамоў пачалі аздабляцца класічнымі народнымі сюжэтамі выцінанкі (дрэва жыцця, птушкі і інш.).
На сённяшні час у вобласці грунтоўна займаюцца тэхнікай “выцінан-
ка” і перадачай яе малодшаму пакаленню каля 10 выбітных майстроў, такія як Наталля Кулецкая (Івацэвіцкі раён),
Ніна Міхайлава і Марына Марчук (г.Брэст), Юрый Малышэўскі (Пружанскі раён).
З мэтай захавання і перадачы наступнаму пакаленню навыкаў выра-
зання мастацкіх твораў з паперы, ва ўстановах культуры ў дадзеным
накірунку працуюць разнастайныя клубныя фарміраванні. Яны вядуць
актыўную работу, каб зацікавіць моладзь і далучыць да мастацтва вы-
цінанкі. Пастановай Міністэрства культуры №25 ад 30.04.2021 мастацтву выцінанкі Брэсцкай вобласці нададзены
статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.

Ганна Пракаповіч
вядучы метадыст па этнаграфіі і
фальклоры ДзУК “Брэсцкі АГКЦ”