Грыцук Надзея Анатольеўна
Грыцук Надзея Анатольеўна
1942 г.н.
Пашукі Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці
Надзея Анатольеўна нарадзілася ў вёсцы Пашукі Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала ў Пашукоўскім сельскім клубе, загадчыцай магазіна в. Пашукі, малодшым навуковым супрацоўнікам у Камянюкскім сельскім Цэнтры рамёстваў і культуры.
Ткаць пачала ў пятнаццаць гадоў, а займацца ткацтвам больш прафесійна – у дваццаць тры гады. Ткаць двухасноўныя дываны навучалася ў мясцовых жанчын. Дываноў выткала за сваё жыццё больш за сотню.
Першы ў раёне і вобласці гурток падвойнага ткацтва быў адкрыты ў 2000 годзе ў сельскім Доме культуры вёскі Падбела, кіраўніком якога і стала Грыцук Надзея Анатольеўна. Майстар навучыла самастойна ткаць Дзенісюк Таццяну і Краўчынскую Марыю Іванаўну, якая атрымала статус Народнага майстра Рэспублікі Беларусь.
Надзея Анатольеўна прымала ўдзел у здымках праграм аб стане развіцця падвойнага ткацтва ў Камянецкім краі: «Край», «Маршрут пабудаваны», «Жывая культура».