ЖОЛАХ Валянціна Арсеньеўна

ЖОЛАХ Валянціна Арсеньеўна
1973 г.н.
г. Кобрын, Брэсцкая вобласць

         Нарадзілася 23 жніўня 1973 года ў в. Літвінкі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Жыве ў г. Кобрын.

         Вучылася ў Кобрынскім прафесійна-тэхнічным вучылішчы мастацкіх промыслаў па спецыяльнасці інкрустатар саломкай па дрэве. Падчас заняткаў у гуртку асвоіла тэхніку саломапляцення, з часам дасягнуўшы ў гэтым відзе дзейнасці значных поспехаў.

Працуе кіраўніком класа народнай творчасці Магдалінскага Дома культуры Кобрынскага раёна. Стварае вырабы мастацкага бытавога прызначэння, саламянай пластыкай, пляценнем саламяных павукоў, шляп, саламяных кветак і кампазіцый, хваінкавых цацак.

         За перыяд сваёй творчай дзейнасці ўдзельнічала ў шматлікіх мерапрыемствах, выставах, святах, конкурсах раённага, абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага значэння. Мае шматлікія ўзнагароды.

Цесна супрацоўнічае з агратурыстычным кластарам “Мухавецка кумора”, праводзіла майстар-класы і выставы саломапляцення з мэтай папулярызацыі беларускай народнай творчасці сярод гасцей і турыстаў з розных краін.