Жывыя вытокі

Штогод ДзУК “Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр” праводзіць абласное свята роднай мовы “Жывыя вытокі”.
Свята садзейнічае павышэнню зацікаўленасці насельніцтва да роднай мовы, нацыянальнай літаратурнай творчасці, далучэнню дзяцей і моладзі да беларускай музыкі і паэзіі, тэатральнага мастацтва, папулярызацыі лепшых твораў беларускага эстраднага песеннага мастацтва, беларускай драматургіі, фальклору, беларускай нацыянальнай культуры.