Занька Валянціна Васільеўна

 

Занька Валянціна Васільеўна

1969 г.н. г. Ганцавічы, Брэсцкая вобласць

 

Нарадзілася 15 мая 1969 года ў г. Ганцавічы. З народнай творчасццю была знаёма яшчэ з дзяцінства – займалася ў розных гуртках пры Доме піянераў і школьнікаў, не раз удзельнічала ў выставах па вышыўцы, аплікацыі з розных матэрыялаў (палатно, бераста, саломка). У 1988 годзе скончыла Брэсцкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча №26 імя Д.М.Карбышава па спецыяльнасці “Кравец жаночага і дзіцячага адзення”. Пасля заканчэння якога працавала на камбінаце бытавога абслугоўвання насельніцтва ў г. Ганцавічы.

У 1996 годзе перайшла на працу ў адзел культуры Ганцавіцкага райвыканкама майстрам-метадыстам Дома народнай творчасці вёскі Ганцавічы, які толькі пачаў сваю дзейнасць. З цягам часу асвоіла тэхніку і традыцыі саломапляцення. Дэталёвае знаёмства і непаўторная прыгажосць вырабаў з саломкі, сталі для Валянціны Васільеўны не проста захапленнем, а часткаю жыцця.

З 2004 года была пераведзена на пасаду загадчыка Дома народнай творчасці, дзе вядзецца вялікая даследчая работа па зберажэнню традыцыйнай культуры рэгіёна, яго старадаўніх промыслаў, рамёстваў і абрадаў. За гады работы напрацавала багаты матэрыял па традыцыйным саломапляценні. Распрацавала і ўкараніла ў работу ўстановы праграму дзіцячых заняткаў па саломапляценню, стварыла гурток, у якім перадае свае майстэрства дзецям – ад нарыхтоўкі неабходнага матэрыяла сваімі рукамі да стварэння творчых работ.

Вядзе актыўную выставачную дзейнасць. На высокім мастацкім узроўні прадстаўляе Ганцавіцкі раён на розных мерапрыемствах, неаднаразова прымала ўдзел у шматлікіх фестывалях і выставах міжнароднага, рэспубліканскага, абласнога і раённага ўзроўню.