КАЗАК Ніна Мікалаеўна

КАЗАК Ніна Мікалаеўна

КАЗАК Ніна Мікалаеўна
1959 г.н.
Хатынічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці

Нарадзілася Ніна Мікалаеўна ў вёсцы Хатынічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пераняўшы ў дзяцінстве ад маці тэхніку ткацтва, Ніна Мікалаеўна большую частку жыцця прысвяціла любімай справе. Матчыны ўрокі рукадзелля не забывала нават, калі працавала маляром на будоўлі, на трыкатажнай фабрыцы, цялятніцай на ферме.

Ніна Мікалаеўна сапраўдны носьбіт мясцовых ткацкіх традыцый. Яна цудоўна валодае тэхнікай ткацтва і рэгіянальнымі відамі яго тэхналогій, годна працягвае справу па адраджэнні і захаванні народнага ручнога ткацтва, распачатую папярэднімі пакаленнямі. Дзякуючы ёй гэта старажытнае майстэрства не спынілася і знаходзіць працяг сярод жыхароў Ганцавіцкага раёна. Захоўваючы ўсе асаблівасці мясцовага ткацтва, майстар на працягу ўжо амаль 20 гадоў перадае сваю справу, сваё майстэрства, непаўторны ўласны стыль маладому пакаленню. Ніна Мікалаеўна і па сённяшні дзень праводзіць майстар-класы, семінары для дзяцей і дарослых. Пераемнасць традыцый захоўваецца і ў сям’і. Сакрэты ткацкага рамяства Ніна Мікалаеўна перадала дачцэ Наталлі і ўнучцы Аляксандры.

Майстар унесла вялікі ўклад у развіццё ткацкага рамяства раёна. Тканыя вырабы Ніны Мікалаеўны – гэта ўнікальныя рукатворныя цуды, выкананыя ў мясцовых традыцыях, самабытныя і непаўторныя, якія адрозніваюцца адзін ад аднаго геаметрычнымі ўзорамі, гарманічнасцю кампазіцыі і колеравым рашэннем. Яе работы добра вядомыя не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі.