ЛОГВІН Васіль Іванавіч
ЛОГВІН Васіль Іванавіч
1952 г.н.
Брэст
Нарадзіўся Васіль Іванавіч у вёсцы Сіманавічы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Будучы падлеткам, паехаў вучыцца ў Рэспубліканскую школу-інтэрнат імя Ахрэмчыка, куды адбіралі таленавітых дзяцей з усёй Беларусі. Потым была вучоба ў Віцебскім педагагічным інстытуце на мастацка-графічным факультэце, а далей работа ў сэрэдняй школе №10 горада Брэста – настаўнікам выяўленчага мастацтва на працягу 30 гадоў.
Васіль Іванавіч Логвін працуе ў тэхніцы чорна-глянцавай керамікі. Начальныя веды атрымаў ад знакамітага майстра Пружаншчыны – Антона Такарэўскага, а далей удакладняў сваё майстэрства праз асабістыя досведы. Яго вырабы створаны ў беларускіх нацыянальных традыцыях, ад сувенірных медалёў да штофа і чайных сервізаў. На выставах майстар прадстаўляе ўнікальныя работы – нешта новае, але разам з тым, традыцыйнае. Яго працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Даніі, Германіі, Ізраілі, Польшчы, ЗША.