Нарадзілася 29 чэрвеня 1959 года ў вёсцы Боркі Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Майстэрства рукадзелля пераняла ад сваёй матулі – звычайнай вясковай жанчыны.
Марыя Уладзіміраўна выдатна валодае многімі відамі народных рамёстваў. Ужо шмат гадоў майстар вышывае, пляце паясы, вяжа дзівосныя карункі, а таксама з’яўляецца сапраўдным носьбітам старадаўніх ткацкіх традыцый. Марыя Муха не толькі валодае традыцыйнымі тэхналогіямі ткацтва і вышыўкі і беражліва іх захоўвае, але і дзеліцца сваім вопытам з падрастаючым пакаленнем. Цікавасць да вышыўкі майстар перадала сваім дочкам і ўнучкам.
Вышытыя і тканыя ручнікі, вышытыя абрусы і сурвэткі, падушкі – гэта непаўторныя, цудоўныя работы, напоўненыя сонечным цяплом, святлом і любоўю самой майстрыхі.