Муха Марыя Іванаўна

Муха Марыя Іванаўна

1958 г.н.

г. Ганцавічы, Брэсцкая вобласць

 

   Нарадзілася 2 лістапада 1958 года ў вёсцы Лактышы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1988 годзе скончыла Мінскі інстытут культуры і працавала ва ўстановах культуры Ганцавіцкага раёна.

Марыя Муха авалодала ўсімі вядомымі на Ганцаўшчыне тэхнікамі і прыёмамі вышыўкі: крыжыкам, лікавай і адвольнай гладдзю, мярэжкай. Зараз прафесійна займаецца ручной вышыўкай, шмат часу аддае вывучэнню традыцыйнай культуры свайго раёна.

У 1996 годзе пад яе кіраўніцтвам быў створаны (і па цяперашні час актыўна дзейнічае) народны клуб майстроў народнай творчасці “Багач”.

Марыя Іванаўна з’яўляецца пастаянным удзельнікам мерапрыемстваў і выстаў міжнароднага, рэспубліканскага, абласнога і раённага ўзроўняў. Яе работы вядомы не толькі на Ганцаўшчыне, але і далёка за яе межамі. Вырабы вышывальшчыцы ўпрыгожваюць шматлікія выставы.

Марыя Іванаўна – творчая асоба, носьбіт этнічных традыцый, пераемніца і прадаўжальніца мастацкага здабытку беларускай традыцыйнай культуры, паспяхова і плённа захоўвае і перадае маладому пакаленню тэхналогію і мастацкія асаблівасці ручной вышыўкі. У планах майстра яшчэ шмат задумак. Сваім майстэрствам вышывальўчыца з вялікім задавальненнем дзеліцца падчас майстар-класаў, якія праводзіць як на базе раённага Дома рамёстваў, так і падчас выстаў, святаў-конкурсаў, фестываляў і іншых культурна-масавых мерапрыемстваў.