Першы абласны фестываль творчасці ветэранаў быў праведзены ў 1989 годзе ў г. Брэсце і меў назву “Неспакойныя сэрцы”.
З 2012 года праводзіцца абласны тур Рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны», які праходзіць адзін раз у два гады. У мерапрыемстве ўдзельнічаюць ветэранскія калектывы розных жанравых накірункаў і асобныя выканаўцы Брэсцкай вобласці.