Абласное свята народнага гумару “Спораўскія жарты” праводзіцца ў вобласці з 1996 года раз у тры гады ў в. Спорава Бярозаўскага раёна.
У межах свята праходзяць конкурсы на лепшую гумарыстычную праграму, прыпеўку, жартоўную песню, танец, печаную гумарыстычную скульптуру. Жыхары вёскі Спорава маюць цудоўную магчымасць паказаць сваю гасціннасць, гаспадарчую руплівасць і спрыт, прыняўшы ўдзел у выстаўцы-аглядзе падворкаў.