СЦЕПАНЮК Галіна Міхайлаўна
1960 г.н.
Антопаль Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці
Нарадзілася і пражывае ў гарадскім пасёлке Антопаль. З маленства ўвабрала ў сябе дух народнай творчасці, а з цягам часу захапілася і пачала спасцігаць тэхналогію даўнішніх мясцовых рамёстваў.
Галіна Міхайлаўна ў дэталях вывучыла і аднавіла старадаўнюю тэхналогію вырабу антопальскіх паясоў і роспісу завершскіх куфраў. Вандруючы па сялянскіх хатах, размаўляючы з пажылымі людзьмі, яна спазнала не толькі пазабыты сакрэт даўнішніх рамёстваў, але і распытала ў старажылаў галоўнае значэнне кожнага колеру і ўзору ў народнай творчасці, узняўшы самы глыбінны пласт старажытнай палескай культуры.
Традыцыйныя завершскія ўзоры, што прысутнічаюць на куфрах, народны майстар і яе вучні, з гуртка дэкаратыўнага роспісу, малюць на званочках, пацерках, шкатулках, драўляных цацках і іншых вырабах, папулярызуючы такім чынам гісторыю сваёй малой радзімы.
З часам, Галіна Міхайлаўна ўзначаліла Антопальскі раённы Цэнтр народных рамёстваў, неаднойчы прадстаўляла Драгічыншчыну і давала майстар-класы на мерапрыемствах рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў. У 2012 годзе Галіна Міхайлаўна ў конкурсе пад кіраўніцтвам Беларускага саюза жанчын, атрымала ганаровае званне «Жанчына года». У канцы 2013 года, паспяхова вытрымаўшы выпрабаванні, стала адзіным у раёне рамеснікам са стастусам «народны майстар», а ў пачатку 2014 года за плённую працу па вывучэнню, адраджэнню і захаванню народнай творчасці і традыцыйных рамёстваў рэгіёна, ёй была ўручана спецыяльная прэмія Презідэнта Республікі Беларусь.