З 1956 года бярэ пачатак традыцыя правядзення на Брэстчыне абласнога свята-конкурса духавой музыкі «Фанфара».
У праграме свята канцэртныя і конкурсныя выступленні духавых аркестраў, ансамбляў, салістаў, марш-парады, дэфіле, плац-канцэрты, выступленні зводнага духавога аркестра, майстар-класы вядучых спецыялістаў духавога мастацтва, тэатралізаваныя дзеянні і інш. Упрыгожваннем свята з’яўляюцца ансамблі мажарэтак і харэаграфічныя калектывы.

























