Абласны агляд-конкурс вядучых гульнявых праграм “Берасцейскія забаўлянкі”
Гульнявыя традыцыі на Брэстчыне маюць свае гістарычныя карэнні. Іх выяўленне, вывучэнне і распаўсюджванне з’яўляецца немалаважным у рабоце устаноў культуры Брэсцкай вобласці.
З 1990 года раз у чатыры гады праводзіцца абласны агляд-конкурс вядучых гульнявых праграм “Берасцейскія забаўлянкі”. У ім прымаюць удзел вядучыя гульнявых праграм, калектывы і ўдзельнікі аматарскай творчасці, а таксама ўсе клубы гульні і забавы ўстаноў культуры вобласці.
Кожная з прадстаўленых на конкурс праграм, як правіла, адрозніваецца творчым падыходам, разнастайнасцю гульнявых прыёмаў і творчым рашэннем. Адметна, што захоўваецца пераемнасць пакаленняў і сярод вядучых усё часцей сустракаюцца таленавітыя дзеці, якія з малых год далучаюцца да вытокаў культурнай спадчыны.
Агляд-конкурс знаеміць культарганізатараў з новымі прыёмамі пастраення сцэнарыяў, нестандартнымі ракурсамі выкарыстання ўжо вядомых гульняў, а таксама з’яўляецца стымулам для пошуку цікавых тэм, новых форм і ідэй у арганізацыі актыўнага адпачынку розных узроставых груп насельніцтва.