Цялушка Алена Мікалаеўна

Цялушка Алена Мікалаеўна
1975 г.н.
г. Ганцавічы, Брэсцкая вобласць

 

      Нарадзілася 22 красавіка 1975 года ў вёсцы Люсіна Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Ткацтву навучылася ў дзяцінстве ў сваёй бабулі і маці. На прафісійным узроўні пачала ткаць, калі прыйшла працаваць у раённы Дом рамёстваў майстрам народных промыслаў. Зараз цудоўна валодае тэхнікай бранага ткацтва і годна працягвае справу па адраджэнні і захаванні гэтага майстэрства.

Пераемнасць ткацкіх традыцый захоўваецца і ў сям’і. Сакрэты рамяства Алена Мікалаеўна перадала дачцэ Кацярыне, якая таксама ўжо прымае ўдзел у розных фестывалях і выставах. На базе Дома рамёстваў, дзякуючы Алене Мікалаеўне, гэтым майстэрствам дасканала авалодала майстар Таццяна Зялёнка.

Алена Цялушка з’яўляецца пастаянным удзельнікам міжнародных, рэспубліканскіх, абласных выстаў, конкурсаў, фестываляў і кірмашоў.

Тканыя вырабы Алены Цялушка не раз экспанаваліся на выставах з работамі народнага клуба майстроў народнай творчасці “Багач”, які дзейнічае пры Ганцавіцкім раённым доме рамёстваў.

Алена Мікалаеўна Цялушка сапраўдны носьбіт мясцовых ткацкіх традыцый. Майстар заслугоўвае асаблівай удзячнасці ў справе іх захавання і развіцця. Дзякуючы ёй гэта старажытнае майстэрства не прыпынілася і знаходзіць працяг сярод жыхароў раёна. Майстар з задавальненнем перадае свой багаты вопыт і сакрэты майстэрства дзецям, моладзі і дарослым: праводзіць майстар-класы, вядзе гурток па ткацтве ў Доме рамёстваў.