У 2016 годзе ў г. Пружаны Брэсцкай вобласці ўпершыню быў праведзены абласны фестываль сучаснага мастацтва “Эстрадны MIX”, у якім прынялі ўдзел больш за 700 юных артыстаў-аматараў. У межах гэтага маштабнага культурнага форума былі аб’яднаны абласны фестываль эстраднага мастацтва “Рытмы маладосці” і абласное свята-конкурс эстрадна-джазавай музыкі “Пружанскі блюз”, якія ладзіліся ў вобласці з другой паловы 90-х і пачатку 2000-х гадоў.