ЯНУШЧЫК Ніна Лукінічна
1962 г.н.
Бездзеж Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці
Ніна Лукінічна Янушчык нарадзілася ў вёсцы Бездзеж Драгічынскага раёна.
З дзяцінства захаплялася мясцовай народнай творчасцю: вышыўкай і ткацтвам. Як і многія бездзежскія дзяўчаты, ткаць яна навучылася ад маці.
Неўзабаве пасля заканчэння школы вышла замуж і засталася ў родных мясцінах.
Шмат чаго выпала на долю майстра, але у самыя цяжкія хвіліны свайго жыцця займала рукі працай і не пераставала ткаць, не даючы знікнуць традыцыйнаму мясцоваму рамяству.
Пазней Ніна Лукінічна пачала супрацоўнічаць з ДУК «Музей народнай творчасці Бездзежскі фартушок».
Пры арганізацыі працы ў класе «ткацтва» школы народнай творчасці прадэманстравала высокі ўзровень практычных і тэарытычных ведаў і прафесійных уменняў працы з дзецьмі.
Майстар выдатна валодае тэхнікай прадзення ільняных нітак, снавання, запраўкай ткацкага станка і рознымі тэхнікамі ткацтва. Свае ўменні і здольнасці перадае на занятках для дзяцей.
Падчас наведвання музея турыстамі для наведвальнікаў музея Ніна Лукінічна паказвае майстар-класы па прадзенню ільняных нітак, ткацтва і навучае ўсіх жадаючых гасцей.
Вясковы майстар неаднойчы прадстаўляла тутэйшыя рамёствы на розных выяздных конкурсах і фестывалях, у тым ліку і замяжой. Сваё майстэрства Ніна Лукінічна падцвердзіла і на конкурсе ткачых у польскім горадзе Бяла – Падляска , дзе заняла другое месца.Тчэ жанчына не толькі сурвэткі, але і ручнікі, палотна і іншыя вырабы.
Ніна Лукінічна ўдзельнічае на розных мерапрыемствах з выязнымі выставамі і майстар-класамі. У 2014 годзе – выстава «Бездзежскае ткацтва» на Ягелонскім кірмашы ў г. Люблін (Рэспубліка Польшча); у 2015 г. – выстава «Узор дзівосны на палатне і кроснах» у г. Мінск «Вясны букет», на фестывалі «Мотальскія прысмак» ; 2016 г. – выстава «Фарбы жаночай душы» ў г. Гомелі на мерапрыемстве прысвечаным 30–годдзю
Янушчык Ніна Лукінічна атрымала дыплом 3-й ступені па выніках абласнога тура конкурсу «Новыя імёны – 2016», які праводзіўся па ініцыятыве і пры падтрымцы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Таксама атрымала пуцёўку для ўдзелу ў Рэспубліканскім туры аналагічнага конкурсу.
У 2017 г. – прыняла ўдзел з выставай на свяце «Александрыя збірае сяброў» аграгарадок Александрыя, Магілёўскай вобл.
У 2018 г.- «Прыгажосць бездзежскага ткацтва» да Дня беларускага пісьменства г. Іванава. Штогод удзельнічае з выставай у абласных і раённых Дажынках.
Прымае актыўны ўдзел у майстар-класах, семінарах і розных мерапрыемствах, якія праводзяцца на тэрыторыі музейнага комплексу.