21 лютага 2018 года ў Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры адбылося абласное свята роднай мовы “Жывыя вытокі”.
У рамках свята прайшоў абласны тур Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.
Абластное журы адабрала трох лепшых выканаўцаў ад Брэсцкай вобласці для ўдзелу ў трэцім этапе Нацыянальнага конкурсу: Наталлю Пашкевіч (ДУК “Столінскі гарадскі Дом культуры”), Святлану Полазаву і Дар’ю Рудко (УССА “Баранавіцкі дзяржаўны музычны каледж”).
З вялікім захапленнем і цікавасцю ўспрымалі кожнае слова вядучай, Кацярыны Ігнацюк, наведвальнікі прэзентацыі фотакаталога “Рэгіянальныя асаблівасці традыцыйнага касцюма Брэстчыны” і выставы адноўленых і стылізаваных строяў.
У канцэртнай зале адбыўся этнаграфічны канцэрт-паказ касцюма “Модны стыль – народны тэкстыль”, дзе аматарамі традыцыйнай культуры былі прадстаўлены ўнікальныя калекцыі самабытнага адзення беларусаў амаль ад кожнага раёна.
Свята атрымалася па-сямейнаму шчырае і жаданае.