13 – 14 ліпеня 2019 года ў старажытным і каларытным куточку палескай зямлі, у вёсцы Спорава Бярозаўскага раёна, на беразе жывапіснага Спораўскага возера адбудуцца заключныя мерапрыемствы VII абласнога фестывалю-конкурсу народнага гумару “Спораўскія жарты”, у якім прымуць удзел творчыя дэлегацыі Брэсцкай вобласці – пераможцы ад раёнаў, якія прадставяць свае гумарыстычныя праграмы на суд журы.
Гэтыя святочныя дні абяцаюць быць вельмі цікавымі і насычанымі. Жыхары, госці і ўдзельнікі фестывалю, будуць мець магчымасць пазнаёміцца з мясцовым каларытным гумарам спораўцаў, з конкурснымі выступленнямі ўдзельнікаў, палюбавацца тэатралізаваным шэсцем, паглядзець на вырабы майстроў народнай творчасці, убачаць і паслухаюць прафесійных зорак беларускай эстрады.
Творчыя дэлегацыі вобласці выступяць з канцэртамі ў гаспадарках Бярозаўскага раёна.
Праграма фестывалю народнага гумару
“Спораўскія жарты”
13 – 14.07.2019 в.Спорава, Бярозаўскі раён
13 ліпеня
13.00 – 13.20 Урачыстае адкрыццё абласнога фестывалю народнага гумару “Спораўскія жарты” “Добры дзень вам, госцейкі”.
(пляцоўка каля Спораўскага ЦКіВЧ)
13.20 – 13.50 Швэнданне па падворках вёскі Спорава “Якія мы гаспадары, такія нашыя двары” (конкурс падворкаў). Імправізацыйнае гумарыстычнае шэсце да святочнай пляцоўкі ля возера”
(ад Спораўскага ЦКіВЧ да галоўнай канцэртнай пляцоўкі)
14.00 – 20.00 Конкурсныя праграмы “Хто пра што, а мы пра тое, тое ды не тое”
(галоўная канцэртная пляцоўка)
21.00 – 23.00 выступленні калектываў у гаспадарках раёна
21.00 – 22.00 Гумарыстычны канцэрт зорак беларускай эстрады
(галоўная канцэртная пляцоўка)
22.00 – 23.30 Вечар адпачынку “Скачуць польку да зары сёння, нават камары!!!”
(галоўная канцэртная пляцоўка)
23.30 – 02.00 Дыскатэка “Скокі да ўпаду”
(галоўная канцэртная пляцоўка)
14 ліпеня
10.00 – 11.00 Мітынг Памяці да 75-годдзя вызвалення Бярозаўскага раёна.
(мемарыяльны комплекс “Здзітаўская абарона”)
12.00 – 14.00 Святочная праграма аматарскіх калектываў Брэсцкай вобласці “У сваім краі, як у раі”.
(галоўная канцэртная пляцоўка)
14.00 – 16.00 Святочны канцэрт удзельнікаў фестывалю “Як гукнеш, так і адгукнецца”. Узнагароджванне пераможцаў.
(галоўная канцэртная пляцоўка)
Чакаем і запрашаем у Спорава ўсіх, хто любіць і разумее народны гумар.