13-14 ліпеня 2019 года ў в. Спорава Бярозаўскага раёна адбыліся заключныя мерапрыемствы VII абласнога фестывалю народнага гумару “Спораўскія жарты”.
У мерапрыемствах прынялі ўдзел каля 300 артыстаў-аматараў, якія прадстаўлялі творчыя дэлегацыі з 12 раёнаў Брэсцкай вобласці. Арганізатарамі свята выступілі галоўнае ўпраўленне культуры Брэсцкага аблвыканкама, ДзУК “Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр”, Бярозаўскі раённы выканаўчы камітэт.
У рамках заключных мерапрыемстваў фестывалю адбылося урачыстае адкрыццё “Добры дзень вам, госцейкі”, святочнае шэсцэ ўдзельнікаў фестывалю, жыхароў і гасцей вёскі, паказ конкурсных праграм “Хто пра што, мы пра тое, а тое ды не тое”, гумарыстычны канцэрт зорак беларускай эстрады, танцавальная праграма, канцэрт аматарскіх калектываў Бярозаўскага раёна, лепшых мастацкіх калектываў Брэсцкай вобласці.
Завяршыўся фестываль узнагароджваннем удзельнікаў. У намінацыі “За лепшую гумарыстычную праграму раёна, горада” ўзнагароджаны:
- Ляхавіцкі раён – Дыплом I ступені;
- Івацэвіцкі раён – Дыплом IІ ступені;
- Драгічынскі раён – Дыплом IІІ ступені.
У намінацыі “За лепшую праграму на аснове традыцыйнага, рэгіянальнага гумарыстычнага фальклору” ўзнагароджаны:
- Ганцавіцкі раён – Дыплом I ступені;
- Столінскі раён – Дыплом IІ ступені;
- Бярозаўскі раён – Дыплом IІІ ступені.
У намінацыі “За лепшую гумарыстычную праграму тэатра мініяцюр” узнагароджаны:
- Тэатр мініяцюр “Рэшата” Ганцавіцкага раёна (кіраўнік Мікалай Ленкавец) – Дыплом I ступені;
- Аматарскае аб’яднанне “Мініяцюра” Любішчынскага СДК Івацэвіцкага раёна (кіраўнік Святлана Ятчэня) – Дыплом IІ;
- Народны тэатр мініяцюр “Вастраўчане” Востраўскага СДК Ляхавіцкага раёна (кіраўнік Валянціна Гоўша) – Дыплом IІІ ступені.
.
У намінацыі “За лепшую жартоўную песню, прыпеўку” ўзнагароджаны:
- Пінскі раён, Ганцавіцкі раён – Дыпломам I ступені;
- Пружанскі раён – Дыплом IІ ступені;
- Камянецкі раён – Дыплом IІІ ступені.
- У намінацыі “За лепшы жартоўны танец” узнагароджаны:
- Івацэвіцкі раён – Дыплом I ступені;
- Столінскі раён – Дыплом IІ ступені.
У намінацыі “За арыгінальны выгляд удзельнікаў, касцюмы, дэкарацыі” ўзнагароджаны:
- Кобрынскі раён – Дыплом IІ ступені;
- Брэсцкі раён, Баравнавіцкі раён – Дыплом IІІ ступені.
Всёлыя святочныя дні пакінулі прыемныя ўражанні і ўспаміны ў жыхароў і гасцей в. Спорава.
Абласны фестываль народнага гумару “Спораўскія жарты” па праву можна назваць яркай культурай падзеяй Брэстчыны!