6-7 верасня, падчас святкавання 1000-годдзя Брэста, на пляцоўках горада адбудуцца мерапрыемствы абласнога агляду-конкурсу вядучых гульнявых праграм “Берасцейсія забаўлянкі”. Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца ўпраўленне культуры Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта і ДзУК “Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр”.
На абласном свяце гульні будзе прадстаўлена 16 сюжэтных гульнявых праграм для дзяцей і дарослых.
У Вас будзе магчымасць разам з казачнымі героямі адправіцца ў цікавае падарожжа на пошук скарбаў, пабываць на Багачовым фэсце, згуляць у колішнія гульні, патанчыць у вясёлым карагодзе і атрымаць на памяць сувенір.
Запрашаем Вас правесці з намі час і адчыніць дзверы ў дзівосны
свет народных гульнёвых традыцый:
6 верасня з 14.00 да 18:30 на пляцоўцы “Выставачная зала”
ДзУК “Брэсцкі абласны грамадска культурны цэнтр
(вул. Савецкая. 31);
7 верасня з 10.00 да 14.00 на пляцоўцы каля помніка
“1000-годдзе Брэста”.
Будзем рады бачыць кожнага жыхара і госця Брэста ў гэтыя святочныя дні на нашых гульнявых пляцоўках!