
6-7 верасня, падчас святкавання 1000-годдзя Брэста, на пляцоўках горада прайшлі мерапрыемствы абласнога агляду-конкурсу вядучых гульнявых праграм “Берасцейскія забаўлянкі”. Арганізатарамі конкурсу з’яўляліся ўпраўленне культуры Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, ДзУК “Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр”, Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт.
На заключным этапе абласнога конкурсу было прадстаўлена 16 сюжэтных гульнявых праграм з розных куточкаў Брэстчыны. Выступленні ўдзельнікаў былі цікавымі, хвалюючымі, яркімі і запамінальнымі. Жыхары і госці юбілейнага Брэста з задавальненнем прымалі ўдзел і пазнавалі дзівосны свет народных, самабытных гульнявых традыцый.
Журы вызначыла пераможцаў. У намінацыі “За лепшую праграму клуба гульні і забавы” лепшымі сталі:
— узорны фальклорны калектыў “Дараносіца”, кір.Таццяна Грыцук, Хмелеўскі СДК Жабінкаўскага раёна – Дыплом І ступені;
— аматарскае аб’яднанне “Забавушка”, кір. Галіна Абрамчук, Язвінскі СДК Лунінецкага раёна — Дыплом ІІ ступені;
— дзіцячая студыя гульні “Анімашка”, аўтаклуб, Камянецкі раён — Дыплом ІІІ ступені.
У намінацыі “За зберажэнне мясцовых гульнявых традыцый і выкарыстанне традыцыйных гульнявых прылад” узнагароджаны:
— Надзея Брашчук і Ульяна Апановіч, Брэсцкі РМЦ — Дыпломам І ступені;
— Яўгенія Шахаўцова і Кацярына Круцько, Моўчадскі СДК Баранавіцкага раёна — Дыпломам ІІ ступені;
— Вікторыя Наліўка і Андрэй Куцко, Целяханскі ГпДК Івацэвіцкага раёна — Дыпломам ІІІ ступені.
У намінацыі “За лепшую тэатралізацыю праграмы” перамогу атрымалі:
— Віктар Тарасюк і Алега Марданя, Пружанскі ГДК — Дыплом І ступені;
— Алена Пячко і Аліна Коўш, Гарадзішчанскі ГпДК Баранавіцкі раён — Дыплом ІІ ступені;
— Ганна Гардзюк, Кацярына Чурыла і Андрэй Шырай, Драгічынскі ГДК — Дыплом ІІІ ступені.