Абласное свята роднай мовы “Жывыя вытокі”

  • Кожны год  з вялікім нецярпеннем і зацікаўленасцю чакаюць прыхільнікі беларускай мовы  абласное свята роднай мовы “Жывыя вытокі”, якое вабіць сваёй непаўторнасцю і адметным каларытам,Паважаныя сябры! 20 лютага 2020 года ДзУК “Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр”  у чарговы раз запрашае ўсіх на абласное свята роднай мовы “Жывыя вытокі”. Арганізатарамі свята з’яўляюцца ўпраўленне культуры Брэсцкага аблвыканкама, ДзУК “Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр”.

    У рамках свята адбудуцца наступныя мерапрыемствы:

    • 12.00-14.30 Абласны тур Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі. Па выніках абласнога тура будуць адабраны тры лепшыя выканаўцы ад Брэсцкай вобласці для ўдзелу ў ІІІ этапе Нацыянальнага конкурсу;
    • 15.15-16.00 Кніжная выстава беларускіх аўтараў-юбіляраў года з фондаў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М.Горкага. Паэтычны марафон “І слова ў сэрцы адгукнецца …”, дзе кожны жадаючы зможа прачытаць любімыя вершваныя радкі беларускіх пісьменікаў;
    • 16.00-17.00 Выступленне аматарскіх калектываў тэатральнага мастацтва Брэсцкай вобласці “Кола жыцця” (паказ спектакляў);
    • 17.00-18.15 Канцэрт з цыкла “Рух Зямлі”, прысвечаны памяці беларускага фалькларыста, філолага, мовазнаўца, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Фёдара Данілавіча Клімчука, дзе будуць прадстаўлены мясцовыя гаворкі Ганцавіцкага, Драгічынскага, Кобрынскага і Столінскага раёнаў.

 

 

Уваход на мерапрыемствы свята свабодны.