“Жывая спадчына Берасцейшчыны”

Запрашаем на выставу “Жывая спадчына Берасцейшчыны”, прымеркаваную да абласнога свята роднай мовы “Жывыя вытокі” і Міжнароднага дня роднай мовы.

Упершыню для жыхароў і гасцей горада Брэста ў выставачнай зале ДзУК “Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр” (вул. Савецкая, 54) будуць прадстаўлены 20 элементаў нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Брэсцкай вобласці.

У Вас будзе магчымасць пазнаёміцца з творчасцю народных майстроў Рэспублікі Беларусь – разьбяроў Міколы Тарасюка з вёскі Стойлы Пружанскага раёна і Івана Супрунчыка з вёскі Цераблічы Столінскага раёна. Для Вас будуць прадстаўлены традыцыі ганчарнай вытворчасці з вёскі Гарадная Столінскага раёна і тэхналогіі ткацтва падвойных дываноў з Камянецкага раёна, а таксама абрад ваджэння Кусты з вёскі Лобча Лунінецкага раёна, традыцыя веснавых карагодаў Піншчыны і тройчага памінання продкаў Ганцаўшчыны. Даведаецеся аб тэхналогіі вырабу шчэпавай птушкі-абярэга з Бярозаўскага раёна, традыцыях выпякання грэчанага хлеба Маларытчыны і аб многім іншым.

Пад час адкрыцця выставы 21 лютага ў выставачнай зале ДзУК “Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр” (вул. Савецкая, 54) у 15.00 адбудзецца прэзентацыя кожнага элемента нематэрыяльнай гісторыка-культарнай каштоўнасці.

Добавить комментарий