“З ЛЮБОЎЮ ДА ПЕСНІ”

“З ЛЮБОЎЮ ДА ПЕСНІ”

4-6 чэрвеня 2021 года горад Ляхавічы на некалькі дзен стане цэнтрам вакальна-харавога мастацтва Брэсцкай вобласці. З усёй Берасцейшчыны на форум з’едзецца звыш 1000 удзельнікаў.

Падчас мерапрыемства адбудуцца конкурсы па розным вакальна-харавым накірункам. Удзельнікі творчых калектываў – дзеці і дарослыя – прадэманструюць сваё майстэрства ў акадэмічнай і народнай манеры выканання, а ўсе госці свята змогуць паслухаць як ансамблі і хоры, так і асобных выканаўцаў.

Акрамя гэтага, у рамках форуму адбудзецца конкурсная праграма аўтарскай і бардаўскай песні, творчыя сустрэчы выканаўцаў аўтарскай і бардаўскай песні “Наедине со всеми”.

У рамках форуму гасцей і ўдзельнікаў чакае шэраг розных мерапрыемстваў – канцэрт Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля песні і танца “Палескія зоры” Пінскага гарадскага Дома культуры, канцэрт-дыскатэка “Адпачываем разам”, раённае свята дзіцячай творчасці “Вясёлка дзяцінства”, вечарына “Народныя музыкі запрашаюць”, канцэрты духоўнай музыкі “Песнь Песень” у храмах горада Ляхавічы і Ляхавіцкага раёна, гала-канцэрт “Песенны вянок”, а таксама іншыя творчыя сустрэчы. Завяршыцца форум агульным выступленнем вялікага зводнага хору з 400 удзельнікаў на галоўнай плошчы горада.

Арганізатарамі форуму выступаюць упраўленне культуры Брэсцкага аблвыканкама, ДзУК “Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр”, Ляхавіцкі райвыканкам.