КАЛІ ЛЮБОЎ ДА ПЕСНІ Ў СЭРЦЫ ЖЫВЕ

Абласны песенны форум «З любоўю да песні»

Лепшыя з лепшых салістаў-вакалістаў і яскравыя вакальна-харавыя калектывы Брэстчыны на працягу трох дзён дэманстравалі свой талент і дарылі асалоду сапраўдным знаўцам прыгожага на абласным песенным форуме «З любоўю да песні», які ладзіўся ў г.Ляхавічы з 4 па 6 чэрвеня 2021 года.

Прастора горада Ляхавічы і Ляхавіцкага раёна поўнілася чыстымі гукамі сольных і шматгалосных спеваў. Канцэрты духоўнай музыкі прайшлі ў храмах Ляхавіцкай зямлі. Свята добрай песні зайшло ў вёску да аматараў песні, якія не змаглі прыехаць у горад. А горад поўніўся мноствам мерапрыемстваў на любы густ.

Але, як кажуць: лепш адзін раз пабачыць, чым сто разоў паслухаць. Таму прапануем фотарэпартаж з месца падзей.