10 ліпеня завершыўся XVIII абласны пленэр разьбяроў паркавай скульптуры ў мястэчку Моталь. Восем знакамітых берасцейскіх разьбяроў і гасцей з Гродна, Івянца, Мінска стварылі неверагодную скульптурную кампазіцыю, якая будзе распавядаць жыхарам і гасцям мястэчка пра гісторыю і традыцыі знакамітага Моталя! Распачынае кампазіцыю велічная каралева Бона, а завяршае постаць мясцовага фатографа, дзякуючы якому захаваўся, як бы мовіць, твар Моталя сярэдзіны XX стагоддзя. Нельга не ўзгадаць пра знаны мотальскі каравай, які ўнесены ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны краіны, ды кажушкі па якія ехалі з усяго былога Савецкага Саюза. Пра ўсе астатнія драўляныя фігуры і “стол багацця”, можна даведацца, прыехаўшы 7 жніўня на ўрачыстае адкрыццё кампазіцыі пад час фестывалю “Мотальскія прысмакі”!