Адкрыццё XIX абласнога пленэра разьбяроў паркавай скульптуры

11-ліпеня 2021 года ў мястэчку Лагішын Пінскага раёна адбылося ўрачыстае адкрыццё XIX абласнога пленэра разьбяроў паркавай скульптуры “З глыбіні стагоддзяў”. Пад час адкрыцця адбылася традыцыйная “першая зарубка”, калі найстарэйшы разьбяр з г. Гродна Мікола Скляр сякерай вырубіў шчапу, на якой пакінулі свае аўтографы ўдзельнікі і арганізатары пленэру. Разьбяры цягам тыдня плануюць стварыць скульптурную кампазіцыю, прысвечанную гісторыі ды знакамітым постацям Лагішына. Кампазіцыя будзе ўстаноўлена да абласнога фестывалю- кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі -2021.

Пленэр арганізаваны ўпраўленнем культуры Брэсцкага авлвыканкама, ДзУК “Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр” і аддзелам культуры Пінскага райвыканкама.