Юбілейная выстава «Партрэт і пейзаж»

Ковальчук

23 верасня ў выставачнай зале ДзУК «Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр» (вул. Савецкая, 54, г. Брэст) адкрылася юбілейная выстава Валерыя Кавальчука «Партрэт і пейзаж».
Валерый Яўгенавіч нарадзіўся 18.01.1961 года ў горадзе Брэсце. Скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат по музыцы і выяўленчаму мастацтву імя І. В. Ахрэмчыка (1979), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1984). Вучыўся ў Г. Х. Вашчанкі, У. І. Стэльмашонка, Г. Л. Жарына, А. В. Бараноўскага, В. В. Нямцова. З 1982 года з’яўляўся ўдзельнікам абласных, рэспубліканскіх і замежных выстаў. Працуе ў манументальна-дэкаратыўным мастацтве (сграффіта, энкаўстыка, фрэска, мазаіка). Манера напісання твораў мастака мае канструктыўную аснову, ён піша абстрактна дэкаратыўныя кампазіцыі, працуе ў жанрах станкавага жывапісу, партрэта, пейзажа.
Аснаўным месцам працы мастака з’яўляецца Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт. Дацэнт кафедры «Архітэктура» Валерый Кавальчук карыстаецца заслужанай павагай як сярод студэнтаў, так і калег-выкладчыкаў.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1991 года.
Чакаем вас на выставе да 10 кастрычніка 2021 года.