
4-6 чэрвеня ў Парэччы Пінскага раёна адбыўся культурны фэст аматараў народнай творчасці, які аб’яднаў некалькі святаў: абласное свята-конкурс "Грай, гармонік, звіні, прыпеўка!", абласное свята сямейнай творчасці "Пад дахам дома твайго" і рэгіянальнае свята аматарства "Захапленні на любы густ".
Тры дні на беразе Ясельды праходзілі шматлікія конкурсы сярод творчых калектываў, выканаўцаў прыпевак і гарманістаў і сямейных калектываў.
Лепшыя выканаўцы конкурсаў былі ўзнагароджаны граматамі і дыпломамі.
Акрамя гэтага наведвальнікі свята маглі пазнаёміцца з майстрамі музычных інструментаў, якія аднаўляюць і папулярызуюць народныя інструменты, распаўсюджаныя на тэрыторыі Брэстчыны раней, а таксама вырабляюць тыя інструменты, якія ўваходзяць у карыстанне сёння. Усе жадаючыя маглі паўдзельнічаць у майстар-класах па ігры на гэтых інструментах.