Абласны тур Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні і паэзіі ХХІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі

Абласны тур Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні і паэзіі ХХІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі адбыўся ў Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры 9 лютага. Для ўдзелу ў вакальных спаборніцтвах было даслана звыш 20 заявак маладых выканаўцаў. 15 вакалістаў прынялі ўдзел у конкурсе.

Па выніках прагляду Брэсцкую вобласць у Маладзечна на заключных мерапрыемствах конкурсу ў чэрвені прадставяць

  • Максім Цімакоў (г.Баранавічы),
  • Аляксандра Гесь (Баранавіцкі раен),
  • Марыя Назарава (г.Пінск).
    Віншуем!