«МАЛАДЗЕЧНА-2025»

Абласны тур Нацыянальнага конкурсу маладых выкаўцаў беларускай эстраднай песні XXIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі адбыўся ў Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры.

У конкурсе прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Брэстчыны. #1рэгіён на заключных мерапрыемствах Нацыянальнага фестывалю, які адбудзецца ў чэрвені ў г.Маладзечна, прадставяць:
Мілена Юрчык, г.Баранавічы;
Кацярына Лысая, г.Брэст;
Анастасія Старавойтава (aStar), г.Баранавічы.

ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ! Жадаем плённага выступлення ў Маладзечна! #БрэстчынаКультурная