
З 22 па 24 красавіка 2025 г. на базе ўстаноў культуры г. Бярозы прайшоў абласны семінар-практыкум па традыцыйным роспісе на шкле “Прыгажосць традыцыі. Чароўнае шкло.”
У межах семінара адбыліся: урачыстае адкрыццё; знаёмства з работай устаноў культуры г. Бярозы; прэзентацыя работ носьбітаў традыцыі роспісу на шкле Бярозаўскага раёна; майстар-клас пад кіраўніцтвам майстра народнай творчасці, кіраўніка ўзорнай студыі ДПМ «Папараць» ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў №2 г. Бярозы» Таццяны Мікалаеўны Зданевіч; этнаграфічны канцэрт з удзелам народнай фальклорнай групы “Жураўка”, узорнай фальклорнай групы “Жаўручкі” Спораўскага СЦКіВЧ і народнай фальклорнай групы “Драгабужская багатуха” Здітаўскага СДК; экскурсіі; выніковая выстава работ і ўрачыстае закрыццё семінара-практыкума.
На працягу трох дзён удзельнікі семінара-практыкума на практычных занятках па традыцыйным роспісе на шкле спасцігалі сакрэты стварэння карцін на шкле.
Падчас семінара былі акрэслены асноўныя элементы традыцыйнага роспісу на шке, вывучана стварэнне арнаментальных і сюжетна-тэматычных кампазіцый, выяў жывёл і птушак, кампазіцый з элементамі архітэктурных збудаванняў, рамак для фотаздымкаў, гірлянд для афармлення абразоў. Кожны ўдзельнік семінара папрацаваў з тушшу, гуашавымі і акварэльнымі фарбамі, празрыстымі лакамі і маслянай фарбай, паспрабаваў афармленне работ з дапамогай разнакаляровай фольгі і бумагі.
У выніку семінара-практыкума створаны кветкавыя кампазіцыі і дэкарытыўныя элементы для афармлення столяў і інтэр’ера па тэхналогіі майстроў XX стагоддзя з дапамогай трафарэта.