
Мерапрыемства аб’яднала звыш 1100 удзельнікаў з усёй Берасцейшчыны.
Падчас форуму адбыліся конкурсы па розным вакальна-харавым накірункам. Удзельнікі творчых калектываў – дзеці і дарослыя – паказвалі сваё майстэрства ў акадэмічнай і народнай манеры выканання, а ўсе госці свята змоглі паглядзець выступленні як ансамбляў і хароў, так і асобных выканаўцаў.
У рамках абласнога песеннага форуму “З любоўю да песні” гасцей і ўдзельнікаў свята чакае шэраг розных мерапрыемстваў – конкурсы па розных намінацыях; майстар-класы; канцэрт Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля песні і танца “Палескія зоры” Пінскага гарадскага Дома культуры і лепшых калектываў Брэстчыны “Спявай, красуй, Палессе!”; канцэрты духоўнай музыкі “Песнь Песень” у храмах і народнай музыкі ў сельскіх Дамах культуры Іванаўскага раёна; а таксама гала-канцэрт пераможцаў конкурсаў. Цікава прайшоў патрыятычны флэшмоб ваенна-патрыятычных песень “Беларусь помнит” з удзелам вакальных ансамбляў вобласці. Гасцям форума пашансавала пачуць аж два зводных хора: зводны хор дзіцячых і дарослых калектываў акадэмічнага напрамку і зводны хор ансамбляў і хароў з народнай манерай выканання.
Арганізатарамі форуму выступілі ўпраўленне культуры Брэсцкага аблвыканкама, ДУК “Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр”, адззел культуры Іванаўскага райвыканкама.