ХХІ абласны пленэр разьбяроў манументальнай скульптуры “Скрыжаванні лёсаў”, прысвечаны Напалеону Ордзе і яго блізкаму атачэнню, праходзіў з 12 па 18 жніўня 2025 года на базе дзяржаўнай установы культуры “Раённы музейны комплекс імя Напалеона Орды”. Шэсць майстроў-разьбяроў з розных рэгіёнаў Беларусі абралі для сваіх работ вобразы людзей, з якімі Орда ў свой час меў блізкія зносіны.
Вобраз самога Напалеона Орды выканаў майстар з г.п. Івянец Валожынскага раёна Мінскай вобласці – Мікалай Задрэйка, вобраз жонкі – Валерый Манцэвіч з г. Драгічына Брэскай вобласці, вобраз Гартэнзіі Скірмунт стварыў Валерый Казлоўскі з г. Гомеля, Козел Сяргей з
г. Баранавічы Брэсцкай вобласці выканаў вобраз Адама Міцкевіча, Алег Шапель з г. Слуцка Мінскай вобласці натхніўся вобразам Фрыдэрыка Шапэна, Юрый Новік з г. Іванава Брэсцкай вобласці абраў для сябе вобраз Юзэфа Крашэўскага.
Усе драўляныя скульптуры, выкананыя пераважна з дуба, нароўні з іншымі экспанатамі музея войдуць у адзіную музейную экспазіцыю, распавядаючы яго наведвальнікам не толькі аб гістарычных скрыжаваннях лёсаў, але і самі стануць гісторыяй сучаснага беларускага мастацтва.

























