28 лістапада ў выставачнай зале ДУК «Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр» адбудзецца ўрачыстае адкрыццё абласной выстаўкі элементаў нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Брэсцкай вобласці «Брэстчына ўнікальная» ў межах абласнога этнаграфічнага канцэрта «Рух зямлі».
Культурны праект аб’яднаў некалькі напрамкаў традыцыйнага мастацтва – народныя рамёствы і промыслы, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, жывы фальклор (абрады і звычаі, песеннае і танцавальнае мастацтва).
На выстаўцы будуць прадстаўлены творы 30 майстроў народнай творчасці з розных рэгіёнаў Брэсцкай вобласці, выкананыя па старадаўнім тэхналогіям, унесеным у Дзяржаўны спіс нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь: саломапляценне і выцінанка, разьба по дрэве і бандарства, роспіс на шкле і ганчарства, падвойнае ткацтва і ткацтва «кажушком». Фальклорныя калектывы Брэсцкай вобласці падчас этнаграфічнага канцэрта «Рух зямлі» прадэманструюць унікальныя песні і танцы, якія яшчэ бытуюць у глыбіні нашага Палесся і зберагаюцца намаганнямі мясцовых жыхароў і ўдзельнікамі самадзейных калектываў.
Багацце нашай традыцыйнай культуры прадстаўлена прадстаўнікамі Бярозаўскага, Ганцавіцкага, Драгічынскага, Жабінкаўскага, Камянецкага, Івацэвіцкага, Маларыцкага, Ляхавіцкага, Лунінецкага, Столінскага, Пінскага, Іванаўскага, Пружанскага і Кобрынскага раёнаў і г. Брэста.
Запрашаем дакрануцца да жывой гісторыі, пабачыць унікальныя беларускія традыцыі, адчуць сувязь пакаленняў і атрымаць добрыя ўражанні на абласным этнаграфічным канцэрце «Рух зямлі» і адкрыцці абласной выстаўкі «Брэстчына ўнікальная» а 16-й гадзіне 28 лістапада. Выстаўка будзе доўжыцца з 28 лістапада да 14 снежня 2025 года.








