Фестываль народнага гумару «Спораўскія жарты»

6 чэрвеня ў аграгарпадку Спорава Бярозаўскага раёна, прайшоў дзявяты абласны фестываль народнага гумару «Спораўскія жарты». Нідзе такога не ўбачыш, як у Спорава, і нідзе больш так не жартуюць, як у Спорава. Яркае, відовішчнае свята сабрала на гэтай гасціннай зямлі лепшых самадзейных гумарыстаў з самых розных куткоў Брэстчыны.

Калектывы прыехалі, каб пацешыць гледачоў і журы арыгінальнымі жартамі, анекдотамі, прыпеўкамі і гумарэскамі. Шмат шчырых усмешак і радасных эмоцый выклікалі выступленні творчых калектываў вобласці і выканальніцкае майстэрства артыстаў, якія выходзілі на сцэну ў конкурснай праграме свята гумару.

Кульміныцыяй фестывалю стала ўзнагароджанне пераможцаў конкурсных праграм. Дыпломы і спецыяльныя прызы былі ўручаны пераможцам у намінацыях за прадстаўленне рэгіёна ў шэсці, за тэатралізаваную жартоўную пастаноўку і іншых. Спорава і спораўцы – гэта людзі з пачуццём уласнай годнасці і вялікія жартаўнікі, гэта цэнтр прыцягнення ўсіх аматараў гумару.

Варта адзначыць, што ў 2026 годзе фестывалю споўнілася 30 гадоў.