«МАЛАДЗЕЧНА-2026»

29 студзеня 2026 года ў Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры адбудзецца абласны тур Нацыянальнага конкурсу маладых выкаўцаў беларускай эстраднай песні XXV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.

У конкурсе прымуць удзел прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Брэстчыны, якія сталі пераможцамі рэгіянальных адбораў.

Пачатак конкурснага праслухоўвання а 12 гадзіне.

Жадаем канкурсантам плённага выступлення!